epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не дай Бог!

Душы быць вечнай?

Не дай Бог!

Больш лютай кары не бывала.

Пасляжыццёвы некралог

Ёй пры жыцці жыццё складала.

 

«Ты адпакутвала свой час

Аддана — разам з грэшным целам.

За годам год,

За разам раз,

Прымала ўсё і ўся ад нас,

Ўвесь боль, хоць адпачыць хацела.

 

Хай цела у зямлі ляжыць,

Яму нішто не дапаможа.

Ты б не змагла без болю жыць,

Засні і ты пад ласкай Божай».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.