epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не дзівіцеся

Не дзівіцеся, што ў маіх творах

Вельмі часта будзе слова «мары».

Мары лечаць нават самых хворых,

Над нядоляй разганяюць хмары.

 

Песня менш цікавіць без прыпева,

Людзі менш цікавыя без мараў,

Мары для людзей, як сок для дрэва,

Нібы крылы сонца для абшараў.

 

Мары — наш галоўны скарб бясцэнны,

Усіх нас, не адзінак прывілеі.

Мары пераносяць нас імгненна

З нашай рэчаіснасці ў надзеі.

 

Я і сам без мараў быў бы кволы,

А, магчыма, ў творчасці — бясплодны.

Гэты свет глухі, халодны, хворы,

Мары робяць для жыцця прыгодным.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.