epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не факт

О, што з гадамі я нажыў?!

Што я прыдбаў з гадамі?

Розум!..

А розум — непатрэбны роздум,

Яго прысуд — не так я жыў!

 

Прыдбаўшы розум, я згубіў

Форс шалянца, грахоў параднасць,

Пачуццяў палкіх безагляднасць,

Па сутнасці:

Я — знік!

Я — быў!

 

Маёй паэзіі малебны,

Мая разважлівасць, мой такт,

Нашто? Каму яны патрэбны?

Я больш цікавы стаў?

Не факт!


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.