epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не горшыя, чым я

А я нічога не баюся,

Вось толькі аднаго —

Таго,

Што ў лёсе Беларусі,

Чыім быць сынам ганаруся,

Не застанецца нічагусі

Ад лёсу ад майго.

 

Што лёс мой

Згіне пустацветам,

Бы ў чэраве дзіця.

Не думаць

Не магу аб гэтым

Цяпер,

Ў адзін канец з білетам,

Напрыканцы жыцця.

 

Быць ці не быць? —

Лягло на шалі,

І спадчына мая...

Што я!

І да мяне знікалі,

Хто ў працы век свой векавалі,

Не горшыя, чым я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.