epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не і не!

Нам бы жыць усё ды жыць —

Дні, гады, вакол шмалюддзе...

Немагчыма уявіць,

Што й без нас усё так будзе.

 

Што адшчодрыцца вясна,

А за ёй надыдзе лета.

Але ўжо не будзе нас,

Не убачым усё гэта.

 

Што ні дзень, і што ні год,

Як дарунак Бога слынны,

Будзе сонейка усход,

Будзе вечар салаўіны.

 

І наш час жніва міне

І збяруць другія збожжа.

Так не хочам. Не і не!

Не выкрэслівай нас, Божа!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.