epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не як усе

Дзе сілы браць,

каб жыць не як усе?

І каб не карыстацца

нечай квотай?

«Як не усе» майму жыццю нясе

Шмат перашкод —

адкрыта ці употай.

 

Мае ўсе творы —

як адкрыты ліст,

Каму — бальзам,

а для кагосьці — куля.

Для ісціны я —

не антаганіст,

Для крывадушша —

горкая пілюля.

 

Каб быў я —

нібы флюгер на страсе,

Каб закілзаў свае перакананні,

Каб жыў я не, як «я»,

а як усе —

Напэўна меў бы прэміі і званні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.