epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не кара — мара

О не! Даруйце! Час не лечыць!

Боль не адкідвае ў бакі.

Ён стратаў груз кладзе на плечы

Балючы больш і больш цяжкі.

 

Не адмаліцца, не адхрысціцца

Ад болю і ад кроўных страт.

І сэрца, і душы часціцы,

Не зоркапад, а лёсапад.

 

І гэта ўсё — жывых ахвяра

Вяртацца ў кроўны радавод.

І для мяне не кара — мара

Маіх, адданых Богу год.

 

У нябыт імчаць гады-імгненні,

Да тых, жыць без каго ўсё горш.

І тут мяне ўсе меней, меней,

І там мяне ўсё больш і больш.

27.01.2020


27.01.2020

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.