epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не крыўдую

Прыемна атрымаць

узнагароду, званне

Ці грамату,

ці нейкі творчы прыз.

Але ж да чытачоў

нясем мы на спатканне

Напісанае — наш казыр, сюрпрыз.

 

Ні разу я не чуў

пры творчае сустрэчы,

Ды і пачуць такое не хачу,

Пра ганаровы спіс

узнагародаў нечы —

Жывая творчасць трэба чытачу.

 

Такі мой «спіс» — пусты,

ды я і не крыўдую,

Павінен кожны быць самім сабой,

Дасць Бог я не адну

шчэ кніжку узгадую,

Ці ж гэта горай прэміі любой?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.