epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не лішні

...скорбь не устает

К былому возвращаться бесконечно.

Д. Г. Байрон

Вакол — вачам аж цесна — людзі, людзі,

Але ніхто ў штодзённай мітусні,

Як колісь, мне не кінецца на грудзі —

Заходзь у хату, падсілкуйся, адпачні.

 

Без гэтага я ў цэлым свеце лішні

І не імкнецца ў свет душа мая.

І так туга балюча сэрца сцісне,

Што свет здаецца лішнім, не толькі я.

 

Вяртаюся душой у час той самы,

Дзе вёсачка жывая, родны кут.

І я іду на могілкі да мамы,

Да ўсіх сваіх — і я не лішні тут.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.