epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не лындзіць лета

Я выйшаў —

не сядзіцца ў хаце,

Буяе лета,

шмат падзей.

Вышэй калена сенажаці,

Жытнёвы колас — да грудзей.

 

Бясхмар’ем неба ганарыцца,

А жыта ліпеньскае — не,

Бо трэба коласу наліцца,

Няхай хоць дробны

дождж ліне.

 

Не лындзіць лета — рукі ў бокі,

Шчыруе — толькі заўважай,

Бо летам набірае сокі

Вяршыня працы — ураджай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.