epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не магу не плакаць

Светлай памяці

Кардаш Тамары Сцяпанаўны

 

Пінск і Піна не пачуюць болей

Срэбра смеху, цеплыню гаворкі...

Над тваёю доляй і нядоляй

Сёння крыж стаіць, як гора, горкі.

 

Сэрца успамінамі нявечу,

Думкі б’юцца птахамі аб вечнасць.

І я ўдзячны лёсу за сустрэчу,

Я кляну яго за недарэчнасць.

 

Ах, як рана, як неспадзявана

Шлях жыццёвы робіцца мінулым...

Вось яшчэ адна крывавіць рана —

Не магу не плакаць сэрцам чулым.

1997


1997

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.