epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не мінайце

Не мінайце маё адзіноцтва

Ўладкаванасцю лёсу свайго.

Не пазбегнуць нікому сіроцтва

І халоднай назолы яго.

 

Чаша радасцей

будзе ўсё-роўна

Хутка выпіта намі —

Да дна.

Ўсё што мелі,

Губляем раптоўна,

Адзінота — вось вынік! — яна.

 

Для сумеснага

з роднымі ўзлёта

І палёту —

Ў жыцці толькі міг.

Хто за тымі дзвярмі? Адзінота?

Не мінайце,

Пастукайце ў іх.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.