epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не міну

Круць ці верць — а не міну

Сквапнай вечнасці акоў:

Самаробную труну —

Дар апошні землякоў.

 

Хтосьці ў думках памяне:

«Быў такі паэт, мастак...»

Хтосьці вып’е за мяне

Ці нап’ецца проста так.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.