epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не надыхацца...

Не надыхацца тут, не нацешыцца,

Мае родныя сэрцу мясціны,

І пад сонейкам,

І пад месяцам,

І пад дахам бацькоўскай хаціны.

 

Не нагледзецца на лугі, палі,

На лясоў вераснёвых пажары.

Тут гады мае адгулі, сплылі,

Тут здзяйсняліся й не

Мае мары.

 

Не наслухацца цішыні начной,

Светлай ранічкай спеваў птушыных.

Дзе ні буду я,

Вы ўва мне, са мной,

Мае родныя сэрцу мясціны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.