epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не наша справа

Дапамагаць мне, Бог, дапамажы

Тым, хто не пражыве без дапамогі,

Хто між жыццём і смерцю на мяжы,

Бяздомнікам, сябрам чацвераногім.

 

Пра іх пісаў, пішу і буду зноў

Пісаць, крычаць душой сваёй і словам.

Ды і пра нас, як мы сваіх сяброў

Бяздушна адштурхнулі, безгалова.

 

Чужое нам баліць усё радзей,

Гаротнікі вакол — не наша справа,

Калі дзяржава, кажуць, між падзей

Не заўважае ні старых людзей,

І ні жывёлін — хворая дзяржава.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.