epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не прашу прабачэння

Цяпер, калі жыцця прадбачу заканчэнне,

У мёртвых і жывых прашу я прабачэння.

Не ўсюды, не для ўсіх, напэўна, быў жаданы

Непрадказальны я, характар мой складаны.

Не, я не распачаў ніколі сварку-звадку,

А гаварыў усім святую праўду-матку.

Ды кажуць нездарма,

што наш язык нас губіць,

Я ведаю і сам, што праўды чорт не любіць.

А ўрэшце, для чаго нашу ў душы мучэнне?

Навошта ж мне прасіць за праўду

прабачэнне?


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.