epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не праўда

Не праўда — пачуцці не стынуць,

З гадамі цяплей нашы душы,

Яны не даюць нам загінуць

У чэрствасці і раўнадушшы.

 

Не праўда, што сэрцы з узростам

Згасаюць і тлеюць паволі.

З гадамі — і мараць узнёсла,

І любяць яны — як ніколі.

 

З узростам — усё паказное

Праходзіць, як шумнае ранне...

І будуць да скону са мною

Узнёсласць, пачуцці, каханне.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.