epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не спяшайся...

Поспехі ў жыцці,

Няўдач асцё,

Святы, страты,

яд ілжывых сведак...

Што яшчэ ёсць

у цябе жыццё?

Што?

І чым ты здзівіш напаследак?

 

Ты, жыццё —

выток дабра і зла,

Ты ўвесь час стракаціш —

дні і ночы.

Калі будзеш біць —

не з-за вугла,

Калі будзеш ганьбіць —

не за вочы.

 

Каляндарны ліст не адрывай,

Іх так мала —

бачыш? — засталося.

Не спяшайся

мне сказаць: «бывай»,

Гэта слова —

кропка ў маім лёсе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.