epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не стаўлю кропку

Дарэмны восеньскія

каверзы-старанні,

Не стаўлю кропку я

ні ў гулях, ні ў каханні.

Іду за марамі праз лес

драпежны, шчыльны,

Не стаўлю кропку я,

бо кропка — крыж магільны.

Даўно ў дарозе я,

ступаю нетаропка,

А перадых кароткі —

коска, а не кропка.

Пакуль Гасподзь не зачыніў

у заўтра дзверы,

Не стаўлю кропку

ні ў жыцці, ні на паперы...


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.