epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не ставяць па каню свячу

Жыццю я болей аддаваў, чым браў

І ўсё-ткі менш, чым даць мог — вінаваты.

У маладосці больш забаў, чым спраў,

Адсюль і дызбаланс, і часу страты.

 

Гарбатасць набылі б гады мае,

Каб праца, праца, без прасвету, цугам,

Бо толькі конь ўсе сілы аддае,

Каб капыты адкінуць побач з плугам.

 

Ніхто не ставіць па каню свячу,

Калі ж кульнуся я, па мне паставяць.

Шмат сіл аддаў жыццю, больш не хачу,

Мне ж трэба па сабе памінкі справіць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.