epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не толькі вачыма

У лёсе маім адгалоскі былога

І геннасці вашай, бацькі і дзяды,

І штосьці ад часу, і нешта ад Бога,

Ад святаў агульных,

Агульнай бяды.

 

І я ад сучаснасці ў многім залежны,

Ад свету ўсяго мне не дзецца нідзе.

Штодзённа свет стогне ад смерці драпежнай

І рэха бяды ў маім сэрцы гудзе.

 

Шмат сэрцам я бачу, не толькі вачыма,

Не сцежкай шыбую, а па бальшаку.

Жыццё зразумець і адчуць немагчыма,

Штодня жывучы ад жыцця у баку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.