epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не трэба

Няма смачней нічога,

Чым свой надзённы хлеб.

Чужога мне не трэба,

Яго не ведаць мне б.

 

Не трэба нечай ласкі,

Як на вадзе кругі.

Не трэба нават казкі,

Ў якой канец благі.

 

Смерць прагне нас, як чыншу,

Закопвае ў зямлю.

Не трэба свет мне іншы,

Я гэты свет люблю.

 

Як дожджык жывіць глебу,

Так творчасць жывіць кроў.

Мне ворагаў не трэба,

Хапае мне сяброў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.