epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не тыя вушы

Зрабіў я шмат, а можа й мала,

Ды хтось шапнуў мне з карашэй:

«Дурны ты, як без хлеба сала,

Спяваў ты не для тых вушэй!»

 

— О не, дасведчаны мой корыш,

Пераканаўча — не і не!

Не ў тыя вушы й ты гуторыш,

Не тое і не для мяне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.