epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не вернеш

Паласа жыцця звышняшчасная

Паланіла сабой мяне.

І здаецца мне сном сучаснае,

Сном жахлівым, які міне.

 

Ды не можа быць, каб акрысіўся

На мяне Бог, на ўсю радню.

Я упэўнены, ўсё адхрысціцца,

Ўсё адновіцца, ўсё я сню.

 

Ах пякуча як сэрца боль кране,

Паласне разуменне таго,

Што душы пакуты не сняцца мне,

Што не вернеш былога майго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.