беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Рэальнасці суровасць
Змагацца прымушае.
Не веру ў выпадковасць,
Што лёсы пагаршае.
Заўчасна паміраем,
Пакутуем і плачам.
Мы самі лёс ствараем
Такі, што век батрачым.
Вось і жывём мы зрэбна,
На шыі з абцугамі.
А працаваць патрэбна,
Апрача рук — мазгамі.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая