epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не замінай...

Ад плыні часу і я залежны,

Яна падмыла мне карані.

Хоць свет жыццёвы такі бязмежны,

Ды час мне крэсліць гады і дні.

 

Жыццё калісьці мяне вітала,

Цяпер я чую яго «бывай...»

Няўжо нам месца пад сонцам мала,

І хтосьці кіне: — Не замінай!


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.