epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не заўважаем, дзіўныя

Як шмат недасказáнага,

Як шмат недапісáнага,

Шмат мараў неажыўленых памёрла.

Як шмат недакаханага,

Заўчасна пахаванага,

Шмат песням наступіла смерць на горла.

 

Сколь шчасце чалавечага,

А смеху сколь малечага

На могілках знайшло заспакаенне.

А сколь таленавітага,

Па-свойму знакамітага

Падсечанага горам пад карэнне.

 

А мы, жывыя, вадзімся,

А мы пад сонцам скардзімся

На дробязі жыццёвых недабораў.

Не заўважаем, дзіўныя,

Якія мы шчаслівыя,

Мы дыхаем, кахаем, марым, творым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.