epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не здрада

Усё дарую, толькі не хлусню,

Што можа быць больш дарагім, чым праўда?

А гэта што — адступніцтва ці здрада,

Калі цішком я сам сабе маню?

 

Маню, што час не уцячэ,

Што ўсё наперадзе яшчэ —

І лепшы твор, і лепшы год

І ваш, і мой духоўны ўзлёт.

Маню, што будзем без маны

Мы з вамі жыць — о я, дурны!

Маню, што ўсіх, яго, цябе

Я узлюблю нібы сябе,

І што ўзаемна, у свой час

Мяне узлюбіць кожны з вас...

 

Вось так я выкрыў сваіх думак ход

І гэта не адступніцтва, не здрада,

А крык душы, якая будзе рада

Сустрэць і лепшы твор, і лепшы год.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.