epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не знаходжу слоў

Я вершамі сваімі перадаць не змог

Ўсю прыгажосць тваю, мой родны краю.

Навошта ж я тады ў паэзіі, мой Бог,

Пакутую, згараю, ўваскрасаю?

 

Хто вінаваты ў тым?

Ці малаўзнёслы я?

Ці беднасць слоў, якія я ўжываю?

Ці часу недахоп? Ці прыгажосць твая,

Недасягальная для вершаў, родны краю?

 

Я, тым не менш, пішу,

З паэзіяй я зноў,

З ёй сустракаю дні і засынаю.

І ўсё шукаю іх, і не знаходжу слоў,

Уславіць каб цябе, мой родны краю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.