epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не знайду

Хто не шукае, той не блудзе,

Я ж заблудзіўся, як у сне.

Блукаю паміж вамі, людзі,

Я вас не бачу, вы — мяне.

 

Радню, сяброў, сустрэчы, святы,

Жывых пачуццяў чараду,

Усё згубіў, чым быў багаты,

І ўжо ніколі не знайду.

 

Туляюся нябачным ценем,

Балючых думак повен рот.

Жыву не днём — адным імгненнем,

Якое цягнецца, як год.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.