epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Не знікла гэта гора

Да 20-годдзя Чарнобыльскай трагедыі

 

Няўжо бяда прайшла? Наадварот!

Яна вакол — і цяжка ратавацца.

Чарнобыль стаў страшней праз 20 год

Таму, што пачынае забывацца.

 

Не, не прайшло, не знікла гэта гора,

Штодзённа нечы лёс слязой блішчыць.

Мы сёння не такія, як учора,

Нас сёння вельмі шмат недалічыць.

 

І выбух той, зямлі трагічны крык,

Як і не быў — ён сёння не пужае.

Бяспамяцтва вядзе нас у тупік

І новыя Чарноблі нараджае.

 

Балюча бачыць гарадам і хатам

Не радасць, не людзей — адзін быльнёг...

Хапіла б толькі розуму нашчадкам

Не вабіць атам смерці на парог.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.