epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неабдымнае абняць

Паколькі, ўсіх адорваючы, Бог

Не шкадаваў мне творчага здароўя,

Пісаў усёй душой, наколькі мог,

Пра ўсё у свеце не пісаць не мог я.

 

І ўсё ж баюся штó-небудзь праспаць,

Штодзённы пошук сэнсу — маё крэда.

І прагну неабдымнае абняць,

І так хачу нязведанае зведаць.

 

А свет, ён — таямніца таямніц,

А свет адкрыты для бязмежных мараў.

Святла — на жаль, і ценяў не злічыць

І ў душах, і на нашым зямным шары.

 

І асвятляю радасцю душу,

І адчуваю на шчацэ слязу я.

На колькі здольны, шмат аб чым пішу,

На колькі Бог дае, аналізую.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.