epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неапошняя страта

Нясцерпны боль,

нібы прысуд суровы,

У сэрца завітаў.

Вясенні дзень,

такі шматкаляровы,

Раптоўна —

Чорным стаў.

 

І стала менш

яшчэ на адно свята —

П’ю боль да дна.

І сэрцам разумею —

гэта страта.

 

Далёка

Не апошняя

Яна.

14.V.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.