epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неасцярожны чалавек

Мы атамную станцыю

будуем на касцях

Чарнобыльскіх ахвяр —

іх не злічыць.

І зноў ісці жыццю далей

праз невядомасць, страх,

З пытаннем вечным —

жыць альбо не жыць?

 

Спытацца бы у тых

каго Чарнобыль сцёр з зямлі —

У цэлых вёсак,

У малых дзяцей,

У тых, хто век кароткі свой

у муках дажылі,

У тых хто з мірным атамам

ў крыві з жыцця пайшлі,

У тых,

Заўчасна створаных смярцей:

 

Ці згодныя вы жыць

з цяплом ад печы, як дзяды,

З цяплом ад дроў,

Ад торфу,

Ад вугля?

Ці цешыцца ў цяпле

сучаснай атамнай бяды,

Якой баяцца

Людзі і зямля?

 

Адказ вядомы ўсім,

ды ён адзінкам не з рукі,

У тых адзінак,

атам — шык! Ого!

Праз дваццаць, сорак год

сыйдуць з жыцця «будаўнікі»,

Барані Бог бяда —

спытаць з каго?

 

Апёкшыся аднойчы,

той агню баіцца век,

Ён полымя баіцца —

Проста жуць!

Зноў лезе ўсё ж ў агонь

неасцярожны чалавек —

Навошта ж іншых

у агонь цягнуць?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.