epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Небяспечнае полымя

Каханне — свет і Божы, і бязбожны,

Каханне — свет спакусаў і грахоў.

У гэты свет хоць раз прыходзіць кожны,

Прыходзіць — і няма назад шляхоў.

 

Каханнем хтосьці да нябёс узнесены

Ці зрынуты у бездань для пакут.

Каханнем неўзаемным лёс закрэслены,

Ўзаемнае каханне дорыць цуд.

 

Мы без кахання выглядаем кволымі,

І волатамі — пры спатканні з ім.

Каханне — нестухаючае полымя

І небяспечнае,

А мы ў яго ляцім.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.