epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Недасканаласць

Аблога рукатворных бед...

Бездапаможнасць сэрца паліць.

Недасканалы гэты свет

Не ў сілах я удасканаліць.

 

Не ў сілах я перарабіць

Што зроблена безадваротна.

І застаецца кол убіць

У дол надзеі — пасмяротна.

 

Чаму такое? Дзе адказ?

Хто нас бяздушыць і бязбожыць?

Відаць, таму, што кожны з нас

У свой, жыцця кароткі час,

Вакол недасканаласць множыць.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.