epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Недаспеласць

Недаспелыя паземкі1.

Як паклаў сабе я ў рот,

Аж скрывіліся пашчэмкі,

Ажно зморшчыўся жывот.

 

То дажджы, то навальніцы

Душаць чэрвень, як слата.

Вось чаму кісляць суніцы —

Недаспела смаката.

 

Белабокасці багата,

Ды яе я не бяру.

А яна ж не вінавата,

Што паспее не ў пару.

 

Не заўсёды ёсць умовы

Думкі выспяліць свае —

Небасхіл жыцця суровы

Лёсаў шмат перапсуе.

 

О, да зорак нам далёка,

Мы — то ўніз, то — угару.

І жывем мы белабока,

І даспеем не ў пару.

1 Паземкі— суніцы.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.