epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Немагчымасць

Калі застаецца жыццё за плячыма

І Бог адыходную ставіць пячаць,

Душой разумеем, штó ёсць немагчымасць —

Ні смерці, ні старасці супрацьстаяць.

 

І думкамі мы, і душой, і вачыма,

Гатовы імчаць у апошні свой бой.

Але натыкаемся на немагчымасць,

Якая наш свет закрывае сабой.

 

Мы, колісь аматары руху, экстрыма,

Адчулі пасля «нам усё па плячу»,

Як розняцца словы «магу» й «немагчыма»,

Як цяжка развітвацца праз не хачу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.