epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Непачаты край

Добра плечы

Грэць на печы,

Асабліва ў маразы.

Але вабіць нас

Сустрэчны

Лёс прыгодніцкі,

Адвечны —

Цікавей ён у разы.

 

Жыць —

Нібы цукеркі важыць,

Значыць —

Ні шыпоў, ні роз.

Але сперадзі міражыць

Лёс загадкавы, як...

Лёс.

 

Пустацвеццем,

Заняпадам,

Можна поўніць

Дні праз край.

Але ж вунь,

За даляглядам

Дзіваў —

Непачаты край.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.