epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Непаўторны цуд

Як прывычна й гарманічна!

У прыроды — дзіўны густ,

У прыродзе сімпатычна

Ўсё — аблокі, рэчка, куст.

 

І стракозы-віртуозы,

І палёў жытнёвых гладзь,

Беланогія бярозы,

Меднастволых соснаў раць.

 

І сінеючыя далі,

І лугі, і кожны кут.

Толькі б мы не пагаршалі

Гэты непаўторны цуд.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.