epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Непазбежнае

Б. І. Сачанку

Ці думала, мохам паросшая глыба,

Што парастак — той, што цягнуўся да промняў,

Скрануць яе здольны, да сонца прабіцца,

Да неба блакітнага, велічных зорак?

 

І трэснула мёртвая, чорная глыба

Ад парастка кволага — сілы магутнай,

Бо глыбе спрыяла аджыўшая цемра,

А парастак браў свае сілы — у сонца.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.