epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Непераможная

Ў жыцці я піў

і піў не мала

Напоі градуснай шкалы,

З сябрамі — да з капыт-павала,

З раднёй інакш — душа спявала,

Гулі святочныя сталы.

 

О колькі грошай і здароўя

Забраў нячысцік-алкаголь.

Атручваў ім не толькі кроў я,

Я і ў сям’ю закідваў боль.

 

Мінуў той час загульна-чадны,

Жыву інакш — праз не магу:

Я сёння п’ю напой бясплатны —

Непераможную тугу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.