epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Непрыемная падзея

— Тата!

Я ў тваіх галёшах

Выйду па патрэбе.

— Выйдзі, сынку мой харошы,

Спраў яе на глебе.

 

Трохгадовы хлопчык босы

Ўздзей вялізныя галёшы.

 

Ён у іх пасунуў ногі,

Як на лыжах ўзімку,

На падворку, за парогам

Сеў сабе Якімка.

 

Ды глядзеці пільна трэба,

Дзе лягла твая «патрэба».

 

Зноў пасунуў ён у хату

Свае ногі спраўна.

Сеў на печы:

— Тата! Тата!

Скуль смурод, цікаўна?

 

Бацька ўстаў і без прамáху

Хутка падыйшоў да паху.

 

Бацька, галавой патросшы,

Кажа:

— Ой дзіцятка!

Ты сваё «дабро» ў галёшы

Справіў там, дзе пятка.

 

Ён табе велікаваты,

Значыць ты не вінаваты.

 

Хату зараз я праветру,

Стане чыста з часам.

Басанож хадзі да ветру,

Сынку, іншым разам.

 

Для Якімкі — эпапея,

Непрыемная падзея.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.