epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нераскрытыя сакрэты

Пісьменнік Гарлахвацкі —

Вядомага антыгероя цёзка,

Не спаў у шапку,

настырнай быў пароды.

Язык яго мянціў даволі хлёстка,

Й да нейкай дамянціўся ўзнагароды.

 

Сваю удзячнасць

Гарлахвацкі гэты,

Прылюдна выказаў

ва ўсхваляваных словах:

— Я ўсё жыццё ішоў да гэтай мэты!..

Ён не раскрыў усе свае сакрэты,

Што йшоў ён па калегавых галовах.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.