epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Нетрадыцыйнае лячэнне

Не ўстае старая,

Цэлы свет кляне —

Быццам, памiрае,

Быццам бы i не.

 

Стогне: — Немач-стому

Не перажыву...

I яна старому

Дурыць галаву.

 

— Чула я адвеку,

Ад бацькоў сваiх:

Шмат дзiвосных лекаў

Маладзяць старых

 

Лепш мiкстур-патравак,

Лепей дактароў!

Чула я пра п’явак

Тых, што смокчуць кроў.

 

Тых, што кроў глытаюць,

Як гарэлку госць —

Вось яны вяртаюць

Людзям маладосць.

 

Дзеду стала млосна,

Хоць выскоквай вон.

Як нiколi, злосна

Запытаўся ён:

 

— Цi ж у нас зiмуе

Чутае тваё?

Дзе табе вазьму я

Гэта гадаўё?

 

Штосьцi як адмочыш

Здуру кожны раз!..

— Адшукай, дзе хочаш,

Вось i ўвесь мой сказ!

 

Дзе старому дзецца?

Здаўся клiнам свет.

Тут яшчэ смяецца

Цераз плот сусед:

 

— Што? Старая труцiць

Лёс, хоць не жывi?

Чорт ёй баламуцiць

Вэрхал у крывi.

 

Розум бабскi ззаду,

Там ёй i свярбiць.

Дам табе параду,

Што i як зрабiць.

 

Клопат твой вялiзны,

А на справе — не.

Чым, скажы, бялiзну

Жонка прышчыкне?

 

Дзед заззяў: — Прышчэпкай!

Вось ён, Боскi спас! —

Так! Ты зброi гэткай

Набяры ў запас.

 

Не драўляных, гладкiх,

А жалезных — вось!

Кракадзiлахваткiх,

Каб пяклi наскрозь!

 

Пакажы ёй шклянку

Поўную смаўжоў.

Баба на падманку

Клюне — будзь здароў!

 

Будзе век удзячна,

Калi хвор мiне.

А старой не бачна,

Хто там, на спiне.

 

Клопаты пустыя —

Плюнь i прэч ганi.

Ты прышчэпкi тыя

Ў скуру ушчыкнi.

 

Упякуць, як шылам,

Будзеш енкi чуць.

Iх жа «кракадзiлам»

Нездарма завуць.

 

Да крывi пракусяць

Ох i забалiць!

Жонка будзе мусiць

Лiтасцi малiць.

 

Кроў пацягне з жылаў

Жончын «вой» ды «ай».

Толькi «кракадзiлаў»

Не шкадуй, шчыкай!

 

* * *

Урачыста, звонка,

Дзед запеў струной:

— Павярнiся, жонка,

Угару спiной.

 

Ёсць яшчэ шчаслiўцы,

З iх i ты, вiдаць.

Будуць крывапiўцы

Немач твой смактаць!

 

— Ну? Няўжо? Рыгорка!

Ты ж адвёў бяду!

— Для цябе хоць зорку

Пад зямлёй знайду!

 

Баба аж згарае,

Енчыць: — Пакажы!

— На, глядзi, старая,

Гэта — з-за мяжы!

 

Матухны-прыроды

П’яўкi — першы клас.

Гэткае пароды

Не знайсцi у нас.

 

Баба зiрк падлобна,

Як над варажбой:

— На смаўжоў падобны

П’яўкi за мяжой...

 

— Выгляд хоць замежны,

Годзiцца стары,—

А грызуць драпежна,

Чорт iх пабяры!

 

Хопiць балабусiць,

Падстаўляй спiну.

Зараз як укусiць —

Скокнеш на сцяну...

 

Пэўна б, перасiлiў

Буру бабiн крык.

Дзед жа «кракадзiлiў»,

Цешыў: — П’яўкi — шык!

 

Не дарэмна млееш,

Скiнуўшы кафтан.

Ты ўжо маладзееш,

Бачу дзеўчын стан!

 

— Не шкадуй дабаўкi! —

Баба — у адказ.—

Замяжоўкi-п’яўкi,

Праўда, першы клас!

 

Ох i смокчуць хорам,

Бульбацiць ажно.

Ты глядзi, Рыгор, там,

Цi не бачна дно?

 

Не давай iм лiшку,

Гэта ж кроў, не квас.

Мне пакiньце крышку

На далейшы час!

* * *

Дзед зажыў шчаслiва,

Бо бяда прайшла.

Баба, як на дзiва,

Сiлы набыла.

 

Лашчыць добрым вокам,

Не грызе штодня,

Гойсае з падскокам,

Нiбы кацяня.

 

Зноў жыве актыўна,

«Асвяжыўшы» кроў.

I нетрадыцыйных

Хвалiць дактароў.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.