epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неўміруча

Пакуль кладуцца строфы на паперу

І промні думак светляць галаву,

І паўнацэнна я жыву, і веру,

Што творчасць

будзе вечна на плаву.

 

Што ў вечным свеце

будзе вечным слова —

І што? Нічога вечнага няма?

Часова правіць зло

і ноч — часова,

Хіне часова ў сон зямлю зіма.

 

Гісторыя ласкава і калюча

Пляце з дабра і зла

гадоў вянкі.

Паэзія ж лунае неўміруча

Над прозаю жыцця — вякі!

Вякі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.