epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неўпрыкмет

Як імкліва, неўпрыкмет мінулі

Побач з мамай светлыя гады...

Ты пайшла з жыцця,

Мая матуля,

Ўслед мае ўсе святы — назаўжды.

 

Ты жыла —

І я, жыццём прытомлены,

Адчуваў душою маладосць.

Мне бы толькі ведаць,

што ты ёсць,

Я б не быў сіроцтвам абяздолены.

 

Доля, ты, без мамы, невясёлая —

Я цяпер —

Як птушка без крыла.

Хай бы — хоць старэнькая,

Нямоглая,

Краталася ледзьве, ды жыла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.