epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Неўраджай

Садзіў я бульбу пад рыдлёўку,

А некалі — з канём.

Цяпер каня й за сторублёўку

Не знойдзеш днём з агнём.

 

Мяняю пляц напераменку,

А вынік — вер не вер:

Садзіў насенку — і насенку

Выкапваю цяпер.

 

Ў няўдачах ні пры чым насенне,

Што я кладу ў раллю.

Няма каровак, і ўгнаенне

Не ўтлушчвае зямлю.

 

І ўсё ж жыву я не ў адчаі,

А з горам напалам.

Хто вінаваты ў неўраджаі —

Ці конь, ці гной, ці сам?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.