epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Невыпадковы

Я — «белая варона»,

Але не ненармальны.

Жыву ва ўсё ўлюбёна,

Для большасці — апальны.

 

Ды кожны мой учынак,

Для многіх — чорна-белы.

І толькі для адзінак,

Я, можа, зразумелы.

 

Між творчых беларусаў,

Для іх я — выпадковы.

Я — антыпод хаўрусаў,

Мне не па сэрцу змовы.

 

Мне белае праменіць,

Другое не прыму я.

Час колер мой не зменіць

І не перафарбуе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.