epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Незямныя дарогі

Як надзейна трымае

мяне на зямлі

Продкаў лёс,

майго лёсу карэнне.

А у свет паэтычных

пакутаў вялі

Незямныя дарогі

майго летуцення.

Ёсць яны альбо не?

Ці прыдумаў я іх?

Казка й быль —

палюсы, сутыкненне.

Я іду па зямлі,

па дарогах зямных —

Па таемных дарогах

майго летуцення.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.